Лепельская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна
Лепельская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 1003 партызаны (29.6.1944) |
Дыслакацыя | Лепельскі, Ушацкі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Лепельская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна — партызанская брыгада, сфарміраваная 1 ліпеня 1943 года ў выніку разбуйнення Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубава». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Лепельскага і Ушацкага раёнаў. 29 чэрвеня 1944 года брыгада (1003 партызаны) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Лабанку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- 1-ы атрад[1];
- 2-і атрад імя Дз. Ц. Караленкі;
- 3-і атрад;
- 4-ы атрад;
- 5-ы атрад;
- 8-ы атрад;
- 9-ы атрад імя С. А. Пацея[2];
- 13-ы атрад;
- дыверсійны атрад;
- артылерыйскі дывізіён;
- кавлерыйскі эскадрон.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]- У. Е. Лабанок;
- Дз. Ц. Караленка;
- А. В. Ярмаш.
Камісары
[правіць | правіць зыходнік]- А. В. Ярмаш;
- У. Л. Качан.
Начальнікі штаба
[правіць | правіць зыходнік]- Дз. Ц. Караленка;
- М. Е. Атрашкевіч.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначных участках Лепель — Орша, Полацк — Маладзечна. У верасні 1943 года падарвалі больш за 2 тысячы рэек. У ліпені — катрычніку 1943 года разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Катоўшчына, Парэчча, Студзёнка, Забаенне, вялі баі за вёску Іван-Бор, у раёне вёсак Свядзіца — Слабодка Лепельскага раёна. У ноч на 20 кастрычніка і 22 кастрычніка 1943 года разам з Чашніцкай партызанскай брыгадай «Дубава» ўдзельнічалі ў штурме нямецкага гарнізона ў Лепелі, у снежні вялі абарончыя баі каля вёсак Ліпнякі, Пуцілкавічы, Храмёнкі Лепельскага і Ушацкага раёнаў, у сакавіку 1944 года за вёскі Падлобныя, Заазер’е, Забалацце Лепельскага раёна. У красавіку — маі вялі баі супраць карнай аперацыі ў Полацка-Лепельскай партызанскай зоне. У чэрвені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў баі за вёскі Шасцярні Ушацкага, Вокана і Свядзіца Лепельскага раёнаў.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- брыгада ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад;
- у 1965 годзе ў вёсцы Бароўка Лепельскага раёна, вёсцы Старынка Ушацкага раёна пастаўлены стэлы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.